Усе навіны

Хадасевіч – журналістам: «Не знайшоў у спісе зборнай Шкурына, Шыкаўку, згубіўся Лісаковіч, які паслаў, відаць. Вы спытайце»

5 чэрвеня, 14:05

Мікалай Хадасевіч звярнуўся да журналістаў, якія наведваюць прэс-канферэнцыі галоўнага трэнера зборнай Беларусі Георгія Кандрацьева, каб яны задавалі яму пытанні пра адсутнасць некаторых ігракоў у складзе каманды.

«Цяпер мы ведаем [назвалі] пашыраны спіс зборнай. І мы не знайшлі тых футбалістаў, пра якіх казалі: Шкурына, Шыкаўку, недзе згубіўся зусім [Віталь] Лісаковіч, які паслаў, відаць.

Вы спытаеце, калі ласка… Таму што мне не падабаецца фраза «мы ўсе ўсё разумеем», таму што ёсць нават з пункту гледжання псіхалогіі вам скажуць: калі ў вас ёсць недастатковае разуменне ў сям'і, то лепш прыйсці і проста спытаць, а не дадумваць. Проста спытаць і атрымаць адказ.

Пытайце, калі ласка, калі ёсць магчымасць, калі ходзіце на прэс-канферэнцыі. Так, можа быць, Шкурын адмовіўся гуляць за зборную, але час жа праходзіць. Спытайце, чаму Шыкаўка не праходзіць. Мне здаецца, 2023 год выканання Шыкаўкі… Ён, канечне, кандыдат у пашыраны спіс, так дакладна. Не ведаю там, што з Лісаковічам.

Хопіць наймаць ужо проста трэнераў, якія выводзяць на матчы, якія даюць тыдзень падрыхтоўкі. Беларускі футбол мае патрэбу ў менеджэрах, мае патрэбу ў людзях, якія больш глабальна падыходзілі б да гэтага працэсу.

Галоўная роля трэнера нацыянальнай зборнай ляжыць не ў плоскасці паехаць, згуляць унічыю, прайграць і сказаць: «ну так вось выйшла, не забілі», а ў іншых справах, якія застаюцца за межамі футбольнага поля і нават вось гэтых вось разавых збораў там раз на два месяцы.

І адпаведна, у нейкіх камунікацыйных рэчах, у тым ліку ў адстойванні інтарэсаў тых ці іншых футбалістаў, каб вынік быў. Гэта важна разумець, так што задавайце пытанне, калі будзе такая магчымасць», – сказаў Хадасевіч.