Усе навіны

Месі – самы высокааплатны гулец МЛС, Інсінье і Шакіры – у топ-3

19 кастрычніка, 11:10

Форвард «Інтэр» Маямі Ліянель Месі – самы высокааплатны гулец МЛС, паведамляе Los Angeles Times са спасылкай на Асацыяцыю гульцоў турніру.

Базавая зарплата 36-гадовага аргенцінца ў сезоне МЛС-2023 складзе 12 мільёнаў долараў, гарантаваная кампенсацыя – больш за 20,4 мільёна долараў.

Гарантаваная кампенсацыя ўключае ў сябе базавы заробак і ўсе падпісныя і гарантаваныя бонусы, якія выплачваюцца штогод на працягу кантракту футбаліста.

Абедзве сумы з'яўляюцца рэкорднымі для лігі, але яны складаюць менш за палову таго, што Месі, як чакаецца, атрымае на працягу кожнага з 2 з паловай сезонаў у ЗША.

Чакаецца, што здзелкі з adidas, вытворцам спартыўнага адзення Fanatics і стрымінгавым сэрвісам Apple TV MLS Season Pass павялічаць прыбытак Месі да 50-60 мільёнаў долараў у год.

Калі гэтыя адзнакі апынуцца дакладнымі, прыбыткі Месі параўнаюцца з самымі выгоднымі кантрактамі ў трох вядучых спартыўных лігах ЗША. Стэфен Кары быў самым высокааплатным гульцом НБА ў мінулым сезоне з 48 мільёнамі долараў, Джо Бэраў лідзіруе ў НФЛ з кантрактам на 55 мільёнаў долараў за год, а Джасцін Верландэр узначальвае Вышэйшую бейсбольную лігу з 43,3 мільёна долараў.

У топ-3 самых высокааплатных гульцоў МЛС таксама ўвайшлі Ларэнца Інсінье з «Таронта» (базавая зарплата – 7,5 мільёна долараў, гарантаваная кампенсацыя – 15,4) і Джэрдан Шакіры з «Чыкага Файр» (7,35 і 8,153 адпаведна).

Паказчыкі былых аднаклубнікаў Месі па «Барселоне» Жордзі Альбы і Серджы Бускетса складаюць 1 і 1,25 і 1,5 і 1,775 мільёна долараў адпаведна.