Усе навіны

Кацярына Сныціна: «Лічыла, што Расiя нападзе, бо не напасці было б разумна»

24 лютага, 18:53

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна адрэагавала на другую гадавіну ўварвання Расіі ва Украіну.

– Для мяне два гады вайны – гэта:

Гэта боль і страх за знаёмых і незнаёмых мне людзей, украінцаў, беларусаў і ўсіх, хто змагаецца супраць расiйскага зла.

За спартоўцаў, якія жадаюць жыць у сваёй краіне і трэніравацца, не баючыся, што ў іх залу падчас трэніроўкі прыляціць ракета.

За дзіцячую баскетбольную каманду, з якой я сустракалася пад Рыгай, куды іх першапачаткова эвакуіравалі, але зараз яны ўжо вярнуліся ва Украіну.

За сяброў дзяцінства з Херсона, да каго я прыязджала на лета ў госці.

Страшна за кожную і кожнага, за ўсё жывое, што зараз знішчаецца, толькі таму што пуцін звар’яцеў і не ўмее інакш кіраваць сваёй краінай, акрамя як “трэба ж усіх вызваліць ад нацыстаў, а то як жа гэта яны там без мяне”.

23 лютага 2022 года, калі я размаўляла з сяброўкай, і мы абмяркоўвалі нападзе/не нападзе, я сказала, што нападзе, таму што НЕ напасці было б разумна і лагічна. I на жаль аказалася правы. Сіл усім, хто супрацьстаіць гэтаму злу!

НЕ ВАЙНЕ, – напiсала Сныціна.