Усе навіны

Холанд забіў 79 галоў з моманту дэбюту за «Ман Сіці» – гэта на 30 мячоў больш, чым у любога іншага гульца АПЛ за гэты перыяд

28 лютага, 10:05

Учора, 28 лютага, «Манчэстэр Сіці» перамог «Лутан» у матчы 1/8 фіналу Кубка Англіі – 6:2.

Пента-трык на рахунку нападаючага «гараджан» Эрлінга Холанда, у якога зараз 79 галоў у 83 матчах за каманду Пепа Гвардыёлы з моманту свайго дэбюту ў ліпені 2022-га.

Гэта на 30 галоў больш, чым у любога іншага гульца з АПЛ за гэты перыяд. Наступным ідзе Махамед Салах з «Ліверпуля» – 49 галоў.