Усе навіны

Пагба збіраецца абскардзіць сваю дыскваліфікацыю ў CAS

29 лютага, 17:10

Паўабаронца «Ювентуса» Поль Пагба збіраецца звярнуцца ў Спартыўны арбітражны суд (CAS), паведамляе журналіст The Times Мэт Лоўтан.

30-гадовы француз будзе аспрэчваць рашэнне па дыскваліфікацыі на 4 гады за допінг.

У жніўні мінулага года хаўбек здаў станоўчы тэст на тэстастэрон – паўторная спроба ўсё пацвердзіла, а запыт Нацыянальнай антыдопінгавай пракуратуры зацвердзілі.

Раней была інфармацыя, што Пагба і яго юрысты спрабавалі даказаць, што ён прымаў Dhea (гармон росту), а не сінтэтычны тэстастэрон.

Пагба вярнуўся ў «Ювентус» улетку 2022 года ў статусе вольнага агента, ён зарабляў 8 мільёнаў еўра ў год.