Усе навіны

«Ліверпуль» – «Манчэстэр Сіці»: Дэ Бруйне і Фодэн у старце, Салах у запасе

10 сакавіка, 18:35

«Ліверпуль» і «Манчэстэр Сіці» назвалі стартавыя склады на матч 28-га тура АПЛ.

«Ліверпуль»: Келехер, Брэдлі, Куанса, ван Дэйк, Гомес, Сабаслаі, Энда, Мак Алістэр, Эліят, Нуньес, Дыяс

«Манчэстэр Сіці»: Эдэрсан, Уокер, Стоўнз, Аканджы, Аке, Родры, Бернарду Сілва, дэ Бруйне, Альварэс, Фодэн, Холанд.

Кевін Дэ Бруйнэ і Філ Фодэн вяртаюцца ў склад «Ман Сіці». Яны не гулялі ў апошнім матчы Лігі чэмпіёнаў супраць Капенгагена.

У «Ліверпуля» ў заяўку патрапіў Махамед Салах, які ў апошні час не гуляў з-за траўмы. Егіпецкі нападаючы застаўся ў запасе.

Матч «Ліверпуль» – «Манчэстэр Сіці» пачнецца ў 18:45.