Усе навіны

Агент Эндрыка: «Пасля пераходу Неймара ў «Барселону» «Рэал» вырашыў, што больш ніколі не ўпусціць новыя таленты»

22 сакавіка, 19:05

Фрэдэрыка Пэна, агент нападаючага «Рэала» Эндрыка, які пакуль гуляе за «Палмэйрас», распавёў, як яго кліент апынуўся менавіта ў Мадрыдзе.

«Думаю, пасля пераходу Нэймара ў «Барселону» «Рэал» вырашыў, што больш ніколі не упусціць новыя таленты – такія, як Віні ці Эндрык. Можа гэта стане ўрокам для «Чэлсі», таму што спачатку яны лідзіравалі ў барацьбе за яго.

Бацькі хлопца прыязджалі ў Кобхэм (база «Чэлсі», - заўв. Tribuna.com) і былі здзіўленыя, але «Чэлсі» турбаваў кошт. Затым прыйшоў «Рэал», які быў гатовы заплаціць столькі, колькі хацеў «Палмэйрас». У той момант для «Чэлсі» здзелка стала амаль немагчымай.

Усё, чаго хацеў яго бацька – каб Эндрык стаў футбалістам і апынуўся ў «Рэале», так што для яго гэта была падзея вялізнага маштабу. Ён таксама пагаварыў з Эндрыкам, распавёў пра свой досвед і даў яму некаторыя гарантыі» – сказаў Пена.

Эндрык далучыцца да «Рэала» у ліпені 2024 года. Яго набылі ў «Палмэйраса» за 37,5 млн еўра. У гэтым сезоне аформіў 14 галоў і аддаў 1 ​​асіст у 54 матчах. Статыстыка 17-гадовага бразільскага нападніка тут, а яго кар'ера сабрана тут.