Усе навіны

Transfermarkt ацаніў Шкурына ў два мільёны еўра

28 сакавіка, 18:29

Партал Transfermarkt абнавіў кошт гульцоў чэмпіянату Польшчы.

Сайт ацаніў беларускага нападніка «Сталі» Іллю Шкурына ў два мільёны еўра.

Такім чынам беларус дасягнуў свайго максімальнага кошту за кар'еру.

Таксама адзначым, што Шкурын падняўся на 12-е месца па кошце сярод усіх гульцоў Экстракласы, а таксама з'яўляецца самым дарагім гульцом з беларускім пашпартам.

Шкурын з'яўляецца другім бамбардзірам чэмпіянату Польшчы. На яго рахунку 12 мячоў у 23 матчах. Падрабязная статыстыка па спасылцы.