Усе навіны
Video

Чакаецца, што Раналду атрымае 2-матчавую дыскваліфікацыю за ўдар суперніка локцем

16 красавіка, 13:45

Паводле інфармацыі Asharq Al-Awsat, нападаючага «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду чакае 2-матчавая дыскваліфікацыя за ўдар суперніка локцем.

Інцыдэнт здарыўся ў паўфінальным матчы Суперкубка Саудаўскай Аравіі супраць «Аль-Хілаля» (1:2).

Абаронца Алі Аль-Булайхі перашкодзіў 39-гадоваму партугальцу хутка ўкінуць аўт пры ліку 0:2, з-за чаго Раналду ўдарыў яго локцем у раён грудзей.

Ужо пасля выдалення Крыштыяну замахнуўся на арбітра кулаком, а яшчэ пазней саркастычна пляскаў у ладкі, калі сыходзіў з поля.

У гэтым сезоне Раналду забіў 36 галоў і аддаў 11 асістаў у 35 матчах. Падрабязна тут.