Усе навіны

Агбанлахор пра сварку Клопа і Салаха: «Яны б не выйгралі ніводнага трафея без Махамеда»

28 красавіка, 10:30

Былы нападаючы «Астан Вілы» і зборнай Англіі Габрыэль Агбанлахор выказаўся адносна сваркі паміж Юргенам Клопам і Махамедам Салахам, якая ўзнікла ў канцы матча з «Вэст Хэмам» (2:2).

«Салах не гулец лаўкі запасных. Вы можаце пасадзіць Салаха на лаўку, калі гэта ратацыя, але ён забіў 210 мячоў і аддаў 86 галявых за «Ліверпуль».

Гульня супраць «Вэст Хэма» была цяжкай, вы не можаце даваць яму толькі 12 хвілін. Магчыма, менавіта гэта ён казаў на бакавой: «12 хвілін, кінь, я Салах, без мяне ў цябе не было б трафея, Юрген».

Яны б не выйгралі ніводнага трафея без Салаха. Ён быў неверагодным гульцом для гэтага клуба. Дзе павага? – сказаў Агбанлахор.