Усе навіны

Андрэй Гараўцоў: «Пасля першых тураў выйграваў той, хто аддаваў мяч. Гомель» мяч забраў. Перамог футбол, які я хачу бачыць»

28 красавіка, 18:52

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў коратка падвёў вынікі матчу з «Мінскам» (2:0), які праходзіў у рамках 6-га тура вышэйшай лігі.

– Самы галоўны каментар, тое, што мы выйгралі. І скажу так, радуе вельмі тое, што мы гулялі на мячы. Па вялікім рахунку пасля першых тураў выйграваў той, хто аддаваў мяч. Мы сёння мяч забралі. Перамог той футбол, які я хачу бачыць.

– Сёння ў стартавым складзе ў браме з'явіўся Станіслаў Кляшчук замест Аляксандра Нячаева, які першыя пяць гульняў згуляў. Проста далі перадыхнуць Нячаева?

– Так, гэта ніякіх да Сашы пытанняў у плане гульні, проста вырашылі нешта памяняць, – сказаў Гараўцоў.