Усе навіны

Італія ўпершыню з 2006 года завершыць сезон у топ-2 табліцы каэфіцыентаў УЕФА

10 траўня, 11:30

Італія завершыць гэты сезон на другім месцы ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА.

У італьянцаў зараз 89.998 ачкоў у табліцы, што дазваляе фінішаваць у топ-2 рэйтынгу ўпершыню з сезона 2005/06.

У сваю чаргу для Іспаніі гэты сезон першы па-за топ-2 з кампаніі 1997/98. У краіны ёсць 89.239 ачкоў.

Нагадаем, што «Фіярэнціна» за выхад у фінал Лігі канферэнцый атрымала 1 ачко ў табліцу каэфіцыентаў, як і «Рэал» за траплянне ў вырашальны матч Лігі чэмпіёнаў.

Перамога ў фінале не дадасць краінам «фіялак» і «сметанковых» заліковых балаў у рэйтынг.