Усе навіны

Дзмітрый Камароўскі: «Спадзяюся, гульцы «Іслачы» не будуць баяцца важных матчаў»

14 траўня, 20:13

Трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі пракаментаваў матч з мінскім «Дынама» (0:1) у 8-м туры ЧБ, а таксама фінал Кубка Беларусі з «Нёманам».

– Гэта будзе сумная гісторыя, калі ў футбаліста, які выходзіць на поле, не будзе эмоцый. Мы мелі ўсе шанцы для таго, каб гуляць больш актыўна, пасля гола мелі перавагу, але не забілі, тут ужо выканальніцкае майстэрства. Хацелася б найлепшых дзеянняў на працягу ўсяго матча.

Фінал – гэта ў першую чаргу цікавасць, магчымасць паказаць сябе. Спадзяюся, што мы не будзем баяцца важных матчаў, – сказаў Камароўскі.