Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Поле стадыёна ў Маладзечне цудоўнае»

14 траўня, 22:05

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб полі гарадскога стадыёна ў Маладзечне.

– Дождж пайшоў ці нехта не паліў поле, ці яшчэ нешта... Зразумела, што хацелася б, каб стваралі больш якасныя ўмовы для футбола.

Будзе якасны футбол – вядома, будзе прагрэс футбалістаў і каманд. Тады, магчыма, мы будзем дабівацца большага на еўрапейскай арэне.

Але сёння няма прэтэнзій да работнікаў стадыёна ў Маладзечне. Так, поле жорсткаватае, але роўнае і аднолькавае для нас і супернікаў. Таму ніякіх апраўданняў быць не можа. Спрацавалі па максімуме, поле цудоўнае, – сказаў Скрыпчанка.