Усе навіны

Брандт не будзе ўключаны ў заяўку зборнай Германіі на чэмпіянат Еўропы-2024

15 траўня, 19:33

Паўабаронца дортмундскай «Барусіі» Юльян Брандт не будзе ўключаны ў склад зборнай Германіі на Еўра-2024, паведамляе Bayern & Germany.

У гэтым сезоне 28-гадовы Брандт упершыню ў кар'еры выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў.

Агулам Брандт правёў 45 матчаў, забіў 9 галоў і аддаў 14 асістаў. Падрабязная статыстыка 19 нумара «Барусіі» тут.

Раней стала вядома, што Матса Гумельса і Лявона Гарэцку таксама не выклічуць у зборную Германіі на Еўра-2024.

Германія на дамашнім Еўра будзе граць у адной групе з Шатландыяй, Венгрыяй і Швейцарыяй. Каляндар тут.