Усе навіны

Гулец «Гомеля» Акын: «Калі толькі прыехаў у Беларусь, на трэніроўках мог груба згуляць супраць сваіх аднаклубнікаў»

16 траўня, 18:52

Турэцкі паўабаронца «Гомеля» Фуркан Акын параўнаў футбол у Беларусі і Турцыі.

– У чым асноўная розніца ў беларускім і турэцкім футболе?

– Турэцкі чэмпіянат больш агрэсіўны і сілавы, чым тут. У Турцыі больш канкурэнцыі, прычым у любой з ліг. Памятаю, калі толькі прыехаў у Беларусь, на трэніроўках мог груба згуляць супраць сваіх аднаклубнікаў. Я не хацеў рабіць ім балюча, проста прывык да іншага футболу, – распавёў Акын.