Усе навіны

Крывушэнка аб 1:0 са «Славіяй»: «Калі б забілі другі, то гульня б супакоілася. Сапернік дастаткова сур'ёзны»

18 траўня, 09:18

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка пракаментаваў перамогу над «Славіяй» (1:0) у 9-м туры ЧБ.

— Досыць упартая і баявая гульня. Абедзве каманды імкнуліся перамагчы. Рады, што нам удалося забіць, пакінуць свае вароты сухімі. У другім тайме, калі сапернік крыху расчыніўся, пайшоў вялікімі сіламі і аказаў ціск на нашы вароты, у нас узніклі нядрэнныя моманты для контратак. Шкада, што не забілі. Калі б забілі другі, то гульня б супакоілася.

Гульня да канца трымала ў напружанні. Сапернік дастаткова сурʼёзны, добрая каманда. Спрабавалі з дапамогай ціску забіць хаця б адзін мяч. Павіншаваў рабят, падзякаваў ім за байцоўскія якасці, за ўменне трываць. Сказаў, што крок за крокам будзем рухацца. Інакш ніяк не будзе, – сказаў Крывушэнка.