Усе навіны

Фансека выказаў гатоўнасць узначаліць «Мілан»

18 траўня, 11:53

Галоўны трэнер «Ліля» Паўлу Фансека заявіў аб гатоўнасці далучыцца да «Мілана», паведамляе інсайдэр Нікола Скіра.

Бакі вядуць перамовы, і «расанеры» прапануюць трэнеру кантракт да 2026-га з зарплатай 3,5 мільёна ў год.

Адзначаецца, што Фансека ўваходзіць у шорт-ліст «Мілана» разам з яшчэ адным кандыдатам. Клуб павінен зрабіць канчатковы выбар на наступным тыдні.

Паўлу ўзначальвае «Ліль» з ліпеня 2022 года. Яго кантракт заканчваецца 30 чэрвеня 2024-га.

«Ліль» пад кіраўніцтвам Фансекі займае 3-е месца ў Лізе 1. «Мілан» ужо гарантавана зойме 2-е месца ў Серыі А.