Усе навіны

Уладзіслаў Кулеш: «Вырашыў застацца ў «Ганаверы», умовы кантракту палепшыліся. Ліга ў Нямеччыне крутая, нагадвае Лігу чэмпіёнаў»

25 красавіка, 23:11

Левы паўсярэдні зборнай Беларусі па гандболе і нямецкага «Гановера» Уладзіслаў Кулеш распавёў пра тое, чаму падоўжыў кантракт з камандай.

– Вялі перамовы з клубным кіраўніцтвам месяца паўтара. Паступілі і іншыя прапановы, прычым ад каманд, якія выступаюць у Лізе чэмпіёнаў. Ня буду ўдакладняць, якіх менавіта.

Але вырашыў яшчэ на год застацца ў сёлетнім клубе, прычым умовы кантракта палепшыліся. Ліга ў Нямеччыне крутая, канкурэнцыя вельмі прыстойная, прахадных матчаў няма. Уласна, гэтым яна нагадвае Лігу чэмпіёнаў, – сказаў Кулеш.