Усе навіны

Шаранговіч дагнаў Салея па колькасці шайб у большасці ў рэгулярных чэмпіянатах НХЛ

17 студзеня, 14:01

Беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч мінулай ноччу рэалізаваў большасць у авертайме матчу супраць «Арызону» (3:2 АТ). Гэта 7-ы гол форварда ў большасці ў паядынках рэгулярных чэмпіянатаў за кар'еру ў НХЛ.

Шаранговіч дагнаў па гэтым паказчыку беларускага абаронцу Руслана Салея.

Сярод беларусаў больш шайб у большасці ў матчах рэгулярных чэмпіянатаў НХЛ толькі ў Андрэя Касціцына (34), Міхаіла Грабоўскага (27) і Сяргея Касціцына (14).