Усе навіны

Аляксей Протас: «Першы пераможны гол за кар'еру ў НХЛ? Як нападаючы я хачу вызначацца ў кожным матчы»

18 лютага, 16:54

Беларускі нападнік «Вашынгтона» Аляксей Протас пракаментаваў перамогу над «Манрэалем» (4:3) у матчы НХЛ.

«Вялікая перамога для нас, а асабліва супраць маладой і хуткай каманды. Суперніка завяла тутэйшая публіка, але мы прарабілі добрую працу, гуляючы ў пяць абаронцаў. Каманда паказала характар, нам трэба працягваць у тым жа духу. Першы пераможны гол за кар'еру ў НХЛ? Як нападаючы я хачу вызначацца ў кожным матчы, але трэба знайсці свой шанец, пазмагацца за шайбу і адправіць яе ў вароты. У мяне атрымалася, і гэта выдатна. Буду старацца працягваць у тым жа духу, працаваць і быць лепш у кожным матчы.

Нам трэба пастаянна знаходзіцца побач з варотамі супернікаў, дастаўляць туды больш шайбаў, наносіць больш кідкоў – толькі так ты можаш закінуць шайбу. Сёння ўсё атрымалася менавіта так», – сказаў Протас.