Усе навіны

Трэнер «Вашынгтона» Карберы: «Думаю, Протас правёў свой найлепшы матч у гэтым сезоне НХЛ»

27 лютага, 09:20

Галоўны трэнер «Вашынгтона» Спэнсер Карбэры пасля матчу НХЛ з «Атавай» (6:3) ацаніў гульню беларускага нападаючага каманды Аляксея Протаса, які набраў 1+2.

– Думаю, ён правёў свой найлепшы матч у гэтым сезоне. У Алекса было 3-4 моманты, калі ён выкарыстоўваў свае габарыты, сваё катанне, каб атуліць шайбу, згуляць пад ціскам. Гэты ўнікальны навык яму трэба працягваць развіваць.

Гол і два выдатныя асісты. Ганаруся Протасам сёння, – сказаў Карберы.