Усе навіны

Матч Экстралігі «Гомель» – «Нёман» пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць аб Канстанціне Кальцове

19 сакавіка, 20:22

Матч Экстралігі «Гомель»«Нёман» пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць аб Канстанціне Кальцове.

Нагадаем, як даведалася «Трыбуна» ў амерыканскай паліцыі, экс-хакеіст зборнай Беларусі, падпісант ліста за Лукашэнку, бойфрэнд тэнісісткі Арыны Сабаленкі Кальцоў, знаходзячыся ў адным з гатэляў у прыгарадзе Маямі, у ноч з 17 на 18 сакавіка скочыў з балкона, што следства лічыць «відавочным самагубствам». Кальцову было 42 гады.