Усе навіны

Дзмітрый Краўчанка: «Кветачка-сямікветачка дапамагла «Металургу». Шэсць жаданняў выкарысталі паасобку, а апошняе – на каманду»

30 сакавіка, 18:23

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка пракаментаваў перамогу над «Гомелем» АТ (2:1) у трэцім матчы серыі плэй-оф Экстралігі. Рахунак у серыі – 2:1.

– Нервозна было. Асабліва калі ты хочаш, каб гол быў залічаны, а ён не залічваецца (на 19-й хвіліне адбылося спрэчнае ўзяцце варот з боку «Металурга», прычына – шайба закінутая часткай цела. Аднак у выніку суддзя залічыў шайбу – Tribuna.com). Памятаеце савецкую казку пра кветачку-сямікветачку? Казкі ўвогуле добрыя тым, што яны быццам бы для дзяцей, але сэнс глыбокі. Дык вось там дзяўчынка, у якой была кветачка, патраціла шэсць жаданняў на ўсякае глупства – усё маё і нікому больш. Да радасці, яна своечасова зразумела, што ёй гэта абсалютна не трэба, і апошняе выкарыстоўвала, каб вылечыць хлопчыка-інваліда. Так і мы сёння: шэсць жаданняў выкарысталі паасобку, на нейкія свае моманты, эмоцыі. А апошняе - на каманду, убачыўшы ў ёй сябе. Верылі – і ўсё атрымалася. У казках шмат праўды. Кветачка-сямікветачка нам сёння дапамагла.

– Жадалі зраўняць лік?

– Жадалі перамагчы. Выправіць сітуацыю з незалічанай шайбай – значыць, працаваць трэба больш. Выправіць сітуацыю з небяспечнымі момантамі. Які ад іх толк, калі няма рэалізацыі? Заблакаваць кідок, калі нельга гэтага не зрабіць. Гуляць да канца. У выніку прыйшоў вынік – мы рады.

– Супернік выдатна разабраў вашу большасць.

– Ведаеце, у адной серыі я быў у хатцы, а цяпер у нас кветка-сямікветачка. Проста рады, што жаданне здзейснілася. Што мы разбіралі, што супернік – зараз ужо не гэтак важна. Галоўнае канцоўка.

– На чыім баку ў серыі псіхалагічная перавага?

– Ведаеце, гэта гульня. Вось мы ішлі на матч – было сонца. Выйдзем з лядовага – а там дождж. Гульня на гульню не падобная. Канешне толькі тое, што абедзве каманды будуць прыкладаць максімальныя намаганні, каб у наступнай дабіцца перамогі.

– Што скажаце пра інтарэс гледачоў да серыі? Чаму заўзятарам трэба яе глядзець?

– Таму што гэта хакей! Гульня, у якой усё можа перавярнуцца ў лічаныя секунды. Гэта драйв, гэта эмоцыі. І ў нейкім сэнсе сацыяльны праект. Камусьці падабаецца кіно, а іншыя балдзеюць ад спорту. Людзям без эмоцый нельга. Сёння ў нас субота? Ну вось, нехта зараз ірване па сонейку на дачу, на шашлыкі, і добра паесць мяса з смачнінай. Уяўляеце, які кайф! Я б сам так зрабіў, але зараз важна аднавіцца, падрыхтавацца да наступнай гульні. Так што потым. А людзі няхай парадуюцца, мы дзеля гэтага граем. Сёння яны нам далі падтрымку, мы ім – станоўчыя эмоцыі. Усім дзякуй, усё задаволены!

– Засуху перапыніў Рома Дастанка, які згуляў нестандартна: пайшоў на вароты, падставіў клюшку. Дык і трэба было?

– Ён зрабіў тое, што яму стрэльнула ў галаву, не па плане, а такое працуе, тым больш у экстрэмальных сітуацыях. Але гол не толькі яго заслуга – усёй каманды. Сёмы пялёстак з кветачкі.

– Ва ўсіх матчах не так шмат галоў, але маса момантаў. Пры гэтым не скажаш, што брамнік суперніка выдае вар'ят хакей. Часта кідкі ідуць у борт, у шкло. Чаму? Бракуе халоднай галавы, захлістваюць эмоцыі?

– У кожнай каманды ёсць моманты. Хто імі своечасова скарыстаецца, той і перамагае. А колькі сілаў прыкладаецца, колькі ствараецца – другарадна. Як гавораць, заўсёды трэба забіць на гол больш. Сёння атрымалася, мы рады.

– У авертайме на лёд у большасці выйшлі пяць нападаючых, якія не змяніліся пасля першай хвіліны. Такі быў план – даць ім адыграць увесь паўэрплэй?

– Тое ж самае, як і з Ромай. План быў, але ў нейкі момант пайшло адхіленне, толькі зараз у іншага хакеіста. Ну, зноў пстрыкнула згуляць менавіта так. Блін, гэта творчасць. Мастак таксама творыць нейкія моманты ў карціне, так і ў спорце бывае – і гэта цікава! – сказаў Краўчанка.