Усе навіны

Касцючонак пра магчымае вяртанне ў «Амур»: «Пакуль у мяне няма паўнамоцтваў гэта пацвярджаць ці аспрэчваць»

12 красавіка, 16:14

Галоўны трэнер «Юнацтва» Віктар Касцючонак пракаментаваў інфармацыю аб тым, што можа вярнуцца ў «Амур».

– Пакуль у мяне няма паўнамоцтваў пацвярджаць або абвяргаць [гэтую інфармацыю]. Усё [будзе] 1 траўня. Таму зараз не магу сказаць ні так, ні не.

– У вас кантракт з «Юнацтвам» да 30 красавіка?

– Так.

– Можа, ужо вядома, вы застаяцеся ці сыходзьце?

– Усё ў стадыі перамоваў. Пакуль ніякай інфармацыі вам сказаць не магу, – сказаў Касцючонак.