Усе навіны

Шаранговіч пра адаптацыю ў «Калгары»: «Было крыху цяжка змяніць сваю гульню – у «Нью-Джэрсі» у мяне была зусім іншая роля»

21 красавіка, 09:41

Беларускі форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч расказаў пра адаптацыю ў клубе пасля пераходу з «Нью-Джэрсі» ў чэрвені 2023-га.

– Што змянілася ў тваім жыцці з пераездам з Нью-Джэрсі ў Калгары?

– Вельмі шмат медыя-актыўнасці. На самой справе, Калгары вельмі добры горад для маёй сям'і. Тут шмат месцаў, дзе можна пагуляць з дзіцем, з сабакам. У Нью-Джэрсі, каб дабрацца да нейкага парка, патрабавалася 15 хвілін язды на машыне. Але ў Калгары крыху даўжэй зіма.

– Ці змяніў гэты сезон тваё ўласнае ўяўленне аб тым, якім гульцом ты можаш быць у НХЛ?

– Цяжка сказаць, але самым галоўным стала тое, што тут я меў зусім іншыя магчымасці: я шмат гуляў у большасці, шмат часу праводзіў на пляцоўцы, у роўных складах. Калі не толькі трэнеры, але і ўвесь персанал табе давяраюць і даюць усе магчымасці праявіць сябе, табе проста трэба зрабіць гэта.

– Калі настаў той час, калі ты пачаў адчуваць сябе камфортна ў «Калгары»?

– Канешне, у першых матчах было цяжкавата. Усёткі мінулы сезон склаўся для мяне не найлепшай выявай. Магчыма, мне было крыху цяжка змяніць сваю гульню. Як я ўжо сказаў, у «Калгары» я шмат гуляў, быў хакеістам топ-6, у «Нью-Джэрсі» жа ў мяне была зусім іншая роля – перабудавацца спачатку было крыху цяжка. Я ўсё яшчэ павінен працаваць, – сказаў Шаранговіч.