Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Беларусі Кравец узначаліў «Куньлунь»

1 траўня, 21:02

Экс-трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Кравец прызначаны галоўным трэнерам «Куньлуня» (Кітай, КХЛ). Спецыяліст падпісаў кантракт па схеме 1+1.

На чэмпіянаце свету-2021 Кравец уваходзіў у штаб зборнай Беларусі, дзе асіставаў Міхасю Захараву. Два апошнія сезоны трэніраваў «Авангард» (Расія, КХЛ), з якім у 2023 годзе дайшоў да фіналу Усходняй канферэнцыі, а ў 2024-м быў звольнены падчас другога раунда плэй-оф пасля двух паражэнняў ад «Лакаматыва».