Усе навіны

«Дэ-Мойн Баканірс» абралі Брызгалава на драфце USHL

8 траўня, 08:15

17-гадовы беларускі нападаючы Яраслаў Брызгалаў быў абраны пад 215-м нумарам на драфце USHL.

Цяпер правы на 17-гадовага форварда ў лізе належаць камандзе «Дэ-Мойн Баканірс».

Мінулы сезон Яраслаў праводзіў у складзе юніёрскай зборнай Беларусі ў вышэйшай лізе. Брызгалаў правёў 52 сустрэчы і вызначыўся 69 (21+48) вынiковымi баламі, ён стаў трэцім бамбардзірам вышэйшай лігі па выніках рэгуляркі. У плей-оф форвард згуляў у 15 матчах і набраў 18 (8+10) ачкоў.

У сезоне-2023/24 Брызгалаў не прапусціў ніводнай гульні.

«Дэ-Мойн Баканірс» стаў сёмым у Заходняй канферэнцыі ў USHL і не выйшаў у плэй-оф лігі.

У мінулым сезоне тут выступаў беларускі нападаючы Ілля Протас.