Усе навіны

Аляксандр Скоранаў: «Прайгралі два матчы, але не варта на іх зацыклівацца, яны ўжо гісторыя»

9 траўня, 11:46

Нападаючы зборнай Беларусі Аляксандр Скоранаў падзяліўся чаканнямі ад трэцяга таварыскага матчу з «Расіяй-25», які пройдзе сёння ў 17:30.

– Цяпер адносна ўсё гэтак жа, як і ў сезоне: пералётаў шмат, шмат гульняў, выходных не асоба – ужо абвыкаеш да гэтага. Адзінае, што за месяц крыху паднаеліся, дзесьці прытаміліся, але разумеем, што гульні за зборную – вельмі важная частка сезону, трэба выкладвацца, паказваць узровень у любым выпадку. Так, прайгралі два матчы, але не варта на іх зацыклівацца, яны ўжо гісторыя. Трэба выходзіць на трэці і рабіць вынік, як бы ні складваўся матч. Прайграць жа таксама можна па-рознаму: аддаць і нічога не паказаць ці змагацца, класціся пад шайбу і рабіць усё, каб перамагчы, – сказаў Скоранаў.