Усе навіны

Крысціян Хенкель: «Беларусь – хакейная краіна і, напэўна, нас прыйдзе падтрымаць шмат заўзятараў»

10 траўня, 19:26

Абаронца нацыянальнай каманды Беларусі ў хакеі Крысціян Хенкель пракаментаваў матч каманды супраць «Расіі 25» (2:6).

– Крысціян, чаго пакуль не хапае зборнай у матчах з расіянамі?

– Нейкага стрыманасці, фарта, якія трэба заслужыць, выйграючы барацьбу, асобныя стыкі. Такія рэчы трэба проста заслужыць, тады і гульня пойдзе. У кожнай гульні ў нас моманты ёсць, але пакуль галоў замала.

– Чаму? Пакуль не заслугоўваем?

– Думаю, так. Трохі мы недапрацоўваем. Асабліва старэйшыя хлопцы, якія павінны быць лідарамі. Мы павінны больш весці за сабой, падказваць і, у першую чаргу, паказваць прыклад гульнёй на лёдзе.

– Як гуляць з «Расіяй 25» у хатнім матчы?

– Блакаваць трэба, менш выдаляцца. І працаваць на працягу ўсяго матчу.

– Як вам першы паўнавартасны матч у выкананні Максіма Лубскага?

– Ён – малойчык. Добра трымаўся.

– Наступны матч зборная правядзе дома. Гэта будзе асаблівая гульня?

– Вядома, асаблівая. Будзем гуляць на хатняй арэне. У нас хакейная краіна і, напэўна, нас прыйдзе падтрымаць шмат заўзятараў. Мы павінны паказаць зусім іншы вынік, і іншы хакей, – сказаў Хенкель.