Усе навіны

Упершыню з 2002 году ў трэцім крузе Australian Open не будзе тэнісістаў з топ-3 ATP

19 студзеня 2023, 12:46

У трэцім крузе Australian Open не будзе тэнісістаў з топ-3 сусветнага рэйтынгу.

Першая ракетка свету Карлас Алькарас зняўся з турніру праз траўму.

Другая ракетка Рафаэль Надаль уступіў амерыканцу Макензі Макдональду (4:6, 4:6, 5:7) у другім крузе.

У другім сэце іспанец траўмаваўся.

№ 3 Каспер Рууд прайграў Джэнсана Бруксбі ў другім крузе –г 3:6, 5:7, 7:6, 2:6.

Упершыню за 29 гадоў менавіта амерыканскія тэнісісты выбілі з ТБШ абодвух топ-сеяных.

Упершыню з 2002 гады ў трэцім крузе ў Мельбурне не будзе нікога з топ-3 ATP.

Тады № 1 Лейтан Хʼюіт і № 2 Густава Куэртэн выбылі ў першым крузе, а № 3 Андрэ Агасі прапускаў турнір.