Усе навіны

Украінка Світоліна перамагла першую ракетку свету Швёнтак і выйшла ў паўфінал Уімблдона

11 ліпеня, 19:26
1

76-я ракетка свету ўкраінка Эліна Світоліна перамагла першую ракетку планеты польку Ігу Швёнтак (7:5, 6:7, 6:2) і выйшла ў паўфінал Уімблдона.

Матч доўжыўся 2 гадзіны 41 хвіліну.

У паўфінале Світоліна згуляе супраць Маркеты Вандроўшавай з Чэхіі, якая перамагла ў 1/4 фіналу амерыканку Джэсіку Пегулу.

Нагадаем, што ў 1/8 фіналу ўкраінка прайшла Вікторыю Азаранку.