Усе навіны

Вікторыя Азаранка: «Джокавіч не атрымлівае прызнання, якога заслугоўвае»

14 ліпеня, 16:55

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка лічыць, што серб Новак Джокавіч не атрымлівае прызнання ў параўнанні з Рафаэлем Надалем і Роджэрам Федэрэрам.

– Мне здаецца, што Джокавічу не аддаюць належнае. Ён не атрымлівае прызнання, якога заслугоўвае. Роджэр, яго элегантнасць, яго неверагодны талент, думаю, што ён самы таленавіты з Вялікай тройкі. Рафа – сапраўдны баец, а Новак, яго розум, па-мойму, такога няма ні ў аднаго спартоўца.

Ён сам наклікае на сябе частку крытыкі, якую атрымлівае, але трэба паважаць яго перакананні, якія ён адстойвае, ён ад іх не адступае. Я магу з ім пагаджацца ці не пагаджацца, але яго розум настолькі дысцыплінаваны.

Гэта неверагодна. Думаю, ён праўда не атрымлівае належнага прызнання, і ён мяне дзівіць. Яго працавітасць і дысцыпліна вельмі ўсходнееўрапейскія.

Яго столькі разоў выстаўлялі злыднем. У гэтым я магу яго зразумець: для некаторых існуюць падвойныя стандарты. Каб падтрымліваць добры імідж, яму трэба было рабіць значна больш, чым Роджэр або Рафе. Мне і шматлікім людзям здаецца, што Роджэр не можа паступіць няправільна, Рафа не можа паступіць няправільна. Іх прынята падтрымліваць.

А Новаку даводзіцца караскацца ўгору. Вось што я заўважыла, хоць магу і памыляцца: калі ён быў маладзейшы, ён хацеў падабацца, а цяпер яму ўсё роўна, – цытуе Азаранка sports.ru са спасылкай на ютуб-канал Саймана Джордана.