Усе навіны
Вiдэа

Сабаленка пра мат у матчы з Кіз: «Мне трэба выплюхнуць эмоцыі. Інакш я з'ем сябе знутры. Таму я крычала на каманду»

8 верасня, 19:20

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка расказала, чаму крычала на прадстаўнікоў сваёй каманды ў матчы паўфіналу US Open супраць амерыканкі Мэдысан Кіз (0:6, 7:6, 7:6).

– Пасля цяжкіх паўфіналаў мы казалі, што, калі мне трэба выплюхнуць эмоцыі, я павінна гэта рабіць. Інакш я з'ем сябе знутры. Таму я крычала, мацюкалася на іх.

Але яны ведаюць, што я ўсё роўна іх люблю. Яны ведаюць, што на гэта ёсць прычыны, – сказала Сабаленка.