Усе навіны

Арына Сабаленка: «Хачу папрасіць прабачэння за сённяшні вынік»

10 верасня, 09:27

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала паразу ў фінале US Open ад амерыканкі Коры Гауф.

«Хлопцы, вы ж маглі мяне падтрымліваць па ходзе матчу.

Ганаруся, што большую частку часу я спраўлялася з эмоцыямі і добра гуляла. І тут справа не ў рэйтынгу. Гэта лепшае, што было ў гэтым сезоне.

Я ўсё роўна адчула любоў заўзятараў на US Open. Хачу павіншаваць Коры Гаўф, яна сёння згуляла неверагодна. Віншую ўсю яе каманду, таму што яны заслужылі гэты тытул. Спадзяюся, мы яшчэ сустрэнемся ў фіналах, але ўжо з іншым зыходам.

Хачу падзякаваць сваёй сям'і і папрасіць прабачэння за сённяшні вынік. Хачу падзякаваць камандзе, але яны ведаюць, што будуць звольненыя пасля гэтага турніру», – сказала Сабаленка.