Усе навіны

Сабаленка заўзятарам у Брысбене: «Можаце прыехаць на наступны US Open?»

3 студзеня, 11:11

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася меркаваннем аб матчы 1/16 фіналу турніру ў Брысбене з Лючыяй Бранцэці (6:3, 6:0).

– Вельмі рада вярнуцца ў Брысбэн, у Аўстралію. Вельмі сумавала па заўзятарах. Калі ў мяне будзе такая падтрымка на US Open, мусіць, я бы яго выйграла. Можаце прыехаць на наступны US Open?

Я вельмі задаволеная сваім выступам. Правяла выдатны матч. Спадзяюся, змагу ў кожным матчы паказваць такі ўзровень ці яшчэ лепш, – сказала Сабаленка.