Усе навіны

Надаль стаў першым тэнісістам, які выйграў 200 матчаў на «Мастэрсах» на грунце

10 траўня, 16:08

22-разовы чэмпіён турніраў Grand Slam Рафаэль Надаль у першым крузе на турніры ATP 1000 у Рыме абыграў бельгійца Зізу Бергса – 4:6, 6:3, 6:4.

Для Надаля гэты Italian Open стаў 18 запар, які ён пачаў з перамогі.

Таксама іспанец стаў першым тэнісістам у гісторыі, якому ўдалося атрымаць 200 перамог на грунтавых «Мастэрсах».

У наступным раундзе турніру ў Рыме Надаль сустрэнецца з палякам Хубертам Гуркачам (№9 ATP).