Все новости

Александра Герасіменя: «Веру, што праз месяц-другі ўсё вырашыцца ў наш бок, у Беларусі стане спакайней, пройдуць новыя выбары, усе вінаватыя будуць пакараныя»

18 декабря 2020, 12:56
4

Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасіменя, якая ўзначальвае Беларускі фонд спартовай салідарнасці, распавяла аб тым, як праз палітычную сітуацыю давялося з’ехаць з Беларусі.

«Цяжка было пакінуць сям’ю, мужа. Дапамагло, пэўна, толькі тое, што я шмат вандрую, так што доўгія раставанні для нас не ўпершыню. Складана, вядома, нават было ўявіць, што падзеі ў Беларусі выльюцца ў такія наступствы. Што мне будуць пісаць пагрозы датычна маіх выказванняў, яшчэ да таго, як я ўзначаліла фонд. Але я ні пра што ні шкадую. Шкадую толькі пра тое, што мы не выступілі супраць несумленнасці раней, не паўсталі сцяной.

Веру, што праз месяц-другі ўсё вырашыцца ў наш бок, у Беларусі стане спакайней, пройдуць новыя выбары, па законе, усе вінаватыя будуць пакараныя. А спартоўцы нарэшце змогуць спакойна рыхтавацца да блізкіх стартаў і спаборніцтваў, незалежна ад іх палітычных поглядаў і пазіцыі. Я актыўна ўключуся ва ўсе гэтыя працэсы на радзіме» – сказала Герасіменя.

Показать еще 4