Все новости

Аляксандра Герасіменя: «Узнікла пытанне, ці патрэбен Цуркін у зборнай. І мы ведаем, адкуль такое пытанне ішло»

2 декабря 2021, 10:31

Кіраўнік Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя распавяла, чаму яе муж Яўген Цуркін пакінуў зборную Беларусі.

- Вы з’ехалі, а ваш муж плывец Яўген Цуркін застаўся ў зборнай. Як так атрымалася і як ставіліся да яго ў той час?

– Узнікла пытанне, ці патрэбен Цуркін у зборнай. Яно стаяла востра. І мы ведаем, адкуль такое пытанне ішло.

Мабыць, палічылі, што патрэбен. Не ўжывалі нейкага ціску і рэпрэсій. Да таго моманту, пакуль ён сам не вырашыў выказацца. Літаральна практычна адразу яму зрэзалі стыпендыю і прыбралі надбаўкі. Я ўпэўнена, што пасля Алімпійскіх гульняў, знайшлі б нагоду, каб яго звольніць.

- Дарэчы, а муж вас падтрымліваў ад пачатку? Ці былі нейкія розныя погляды на сітуацыю?

–Адразу. У нас было аднолькавае меркаванне, – сказала Герасіменя.

Адзначым, што Яўген Цуркін з’яўляецца падпісантам ліста за сумленныя выбары.