Все новости

Кіраўнік Symbal.by пра Дзень Волі на «Дынама»: «Калі Саладуху можна, чаму нам нельга?»

15 февраля 2019, 16:28
5

Кіраўнік Symbal.by Павел Белавус пракаментаваў сітуацыю з правядзеннем Дня Волі на стадыёне «Дынама».

– Месяц таму кіраўніцтва стадыёна казала, што арэна рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў, таму неспартыўныя мерапрыемствы на ёй абмежаваны. Тым не менш канцэрт Саладухі 1 мая дазволілі. Вас гэта здзівіла?

– Мы таксама ўздымалі гэтае пытанне ў «Дынама». Спачатку, калі падавалі заяўку, казалі, што ад Саладухі яе яшчэ няма. А пасля мы даведаліся, што Саладуха падаў заяўку, атрымаў дазвол ад Мінгарвыканкама і гэтае мерапрыемства адбудзецца. Калі яму дазволілі ў маі, а ў нас мерапрыемства на месяц раней, павінны даць дабро і нам. Калі Саладуху можна, чаму нам нельга? Мы таксама робім важнае мерапрыемства. Не менш важнае, чым Саладуха.

Калі не атрымаем дазвол, гэта чарговы раз пакажа, што ёсць цэнзура: адным можна – іншым нельга. Гэта будзе прыкра. Гэта будзе паказваць, што сітуацыя ў краіне вельмі «станоўчая»: ёсць выбраныя людзі, якім можна, а ёсць выбраныя людзі, якім нельга. Хаця мы ж не просім арэну бясплатна, а гатовыя аплаціць арэнду і выдаткі, якія будзе патрабаваць стадыён. 

– Неяк вы назвалі прэм’ер-міністра Сяргея Румаса прышпільным дзядзькам. Калі ўзнікнуць праблемы, не думалі асабіста ці праз знаёмых звярнуцца да яго?

– Давайце спачатку атрымаем афіцыйны адказ ад горада, а тады будзем прымаць рашэнне. Пакуль адказу няма – нам не адмовілі наконт гэтай пляцоўкі і не прапанавалі альтэрнатыўную. Таму цяжка нешта гаварыць. 

Показать еще 5