Все новости

Трэнер Кардабнёва: «Я раскайваюся толькі ў тым, што я ўжыла словы ня вельмі прыгожыя. Мову трэба прапагандаваць, а не абзываць мяне ў камэнтарах»

24 марта 2020, 10:39
15

Інструктар-метадыст Клімавіцкай з аграгарадка Ціманава пад Клімавічамі запісала абразлівае відэа пра беларускую мову. У ім яна абураецца, што яе сыну даводзіцца вучыць у школе гэты «нікому непатрэбны прадмет», а пасля дзеці з глыбінкі пакутуюць ад «калгаснага акцэнту». Сёння трэнер пракаментавала свае словы

«Я раскайваюся толькі ў тым, што я ўжыла словы ня вельмі прыгожыя, скажам так. Гледачы ўспрынялі гэта ў штыкі толькі з прычыны такіх грубых словаў і зразумелі гэта іначай, чым я хацела данесьці. А нехта зразумеў і так, як я хацела гэта данесьці. Таму так, словы я падабрала, вядома, грубаватыя.

Усе, хто размаўляў са мной сам-насам, усе былі абсалютна на маім баку і цудоўна разумелі, пра што я кажу. Яны ня бачылі ніякага злачынства ў тым, што я зрабіла. Тут жа ня справа ў словах, якія я казала, а ў сэнсе. Я магу папрасіць прабачэньня толькі за словы, якія я казала. Нават, хутчэй за ўсё, мне самой проста непрыемна, што я казала гэтыя словы. Але сэнс не мяняецца. Ну, выказаўся чалавек і ўсё.

Уперамежку з расейскай мовай яна перашкаджае вывучыць і беларускую, і расейскую мовы. Атрымліваецца, мы гаворым ні на беларускай, ні на расейскай. Я гэта тлумачу і адказваю за сваё месца, дзе я знаходжуся і жыву. Культура, гісторыя, герб, гімн, сьцяг, краіна, радзіма — гэта ўсё зусім не адносіцца да таго, што я хацела сказаць. Я вылучыла толькі беларускую мову. Размова была пра яе, а не пра ўсё астатняе. Маё было бачаньне гэты прадмет зрабіць агульнаразьвівальным, а не паглыбленым.

Мову трэба прапагандаваць, а не абзываць мяне ў камэнтарах, што я ня мела рацыі. І як сёньня мне рабілі заўвагу тыя, хто мяне выклікаў, што я ня мела рацыі, што я абразіла ўвесь народ, усю нацыю і наагул, відаць, падлягаю спаленьню на вогнішчы. Але чаму яны на ёй не гавораць, мне таксама ніхто не патлумачыў», – сказала Кордабнёва.

Показать еще 15