Все новости

Андрэй Краўчанка: «Спартсмены, відаць, займаюцца сваімі справамі, не хочуць «запэцкацца знаёмствам» са мной»

24 ноября 2020, 16:00

Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Андрэй Краўчанка распавёў пра стаўленне калегаў да яго затрымання. 

– Пасля выхаду на волю, можа быць, вам тэлефанавалі са словамі падтрымкі з Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі?

– Не тэлефанавалі ні з федэрацыі, ні былыя калегі па зборнай, хаця некалькі спартсменаў усё-такі падтрымалі. Пісалі добрыя словы простыя людзі, і гэта было вельмі прыемна. А спартсмены, відаць, займаюцца сваімі справамі, не хочуць “запэцкацца знаёмствам” са мной, каб, барані Бог, не сапсаваць сабе кар’еру.

– Дарэчы, што ў вас у перспектыве са спартыўнай кар’ерай?

– Трэніравацца буду ў любым выпадку, хаця зараз пра спорт думаю менш за ўсё. У краіне людзей тысячамі адпраўляюць у турму, у мяне за гэта душа баліць.

А выступаць на спаборніцтвах калі і буду, то, відаць, пад нейтральным сцягам, бо мяне ж, па сутнасці, выгналі са зборнай за грамадзянскую пазіцыю. Хачу на Алімпіяду адбор прайсці, гэта цалкам магчыма… – сказаў Краўчанка.