Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская распавяла пра тое, колькі грошай пайшло на стварэнне ўласнага брэнда вопраткі.
- Вы запусцілі свой брэнд вопраткі. Чыя была ідэя?
– Ідэя мая, я два гады марыла гэтым заняцца, яшчэ ў Беларусі мы мелі пэўныя дамоўленасці і пасля Токіа я планавала ехаць глядзець матэрыялы, тканіну…
Але ж я не вярнулася ў Беларусь і давялося ўсё арганізоўваць за мяжой, бо людзі ў Беларусі ўжо не вельмі хацелі супрацоўнічаць — проста баяліся.
- Атрымліваецца зарабляць?
– Паціху прадаецца нешта. Заказваюць шмат з Беларусі. Адпраўлялі двойчы ў ЗША, некалькі разоў па Польшчы, па Еўропе.
Першая калекцыя была заснаваная на падзеях у Токіа: там вышытае сэрца на рэчах, у сэрца мы ўпісалі словы падтрымкі, якія мне пісалі людзі. І замежнікі, можа не разумеюць пакуль, таму асноўная аўдыторыя менавіта суайчыннікі.
Але я за ўсё адказваю сама, няма нікога, хто б займаўся развіццём, рэкламай. Ды і на рэкламу патрэбныя грошы, а іх пакуль няма на дадатковыя выдаткі.
- Колькі патрацілі на запуск бізнэсу?
– Амаль 10 тысяч еўра. Гэта былі ўсе нашыя накопленыя грошы. І, на жаль, цяпер у нас узнікла такая сітуацыя, што гэтыя грошы былі б нам вельмі патрэбныя, але ўсе яны былі ўкладзеныя ў бізнэс.
- А на што неабходныя зараз грошы?
– Маёй маме нядаўна паставілі вельмі сур’ёзны дыягназ. Ёй патрабуецца доўгае лячэнне, аперацыя, аднаўленне… Трэба грошы, – сказала Ціманоўская.
Тимановская запустила лимитированную коллекцию одежды, посвященную событиям на ОИ в Токио
Комментарии