Все новости

Журналіст Шаўцоў пра Недасекава: «Спачатку я не разумеў, як можна быць такiм тупым. Цяпер не разумею, як можна быць такім мярзотным»

7 марта 2022, 12:29
3

Былы прэс-сакратар мінскага «Дынама» Раман Шаўцоў адрэагаваў на нядаўняе выказванне беларусскага лёгкаатлета Максіма Недасекава пра вайну в Украіне.

Лукашэнкаўскі скакун Максім Недасекаў – гэта нейкая канцэнтраваная мярзота: «13 тысяч загінулых, ха, маштаб праблем». Спачатку я не разумеў, як можна быць такiм тупым. Цяпер не разумею, як можна быць такім мярзотным. Нават камень мае больш інтэлекту, спачування і эмпатыі», – напісаў Шаўцоў.

Нагадем, што Недасекаў з’яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартсменаў.