Все новости

Феміністка Базар: «Ціманоўская параўнала, нібыта беларускi паводзяць сябе прыстойна, а ўкраінкі – не. Калі ідзе вайна, не варта такое казаць»

25 июля 2022, 11:20

Беларуская феміністка і нізавая актывістка Наста Базар пракаментавала скандал вакол Крысціны Ціманоўскай з-за яе выказванняў пра збіццё непаўналетніх украінак у Польшы.

– На жаль, Крысціна сказала і пра тое, што яна не чула за 10 месяцаў такіх гісторый пра беларусак, бо яны паводзяць сябе прыстойна, і ганарыцца, што яна беларуска. Тым самым Ціманоўская параўнала беларусак з украінкамі, што нібыта першыя паводзяць сябе прыстойна, а ўкраінкі – не. У гэтым праблема. 

Насамрэч, у яе заяве адразу ёсць і дыскрымінацыя па нацыянальных прыкметах, і віктымблэймінг і мізагінія. Сітуацыя недапушчальная, таму што калі ты маеш вялікую папулярнасць, у цябе ёсць вялікая адказнасць – ты павінна разумець, што з гэтым ідзе, і хваля хэйту не зусім беспадстаўная.

Што мяне турбуе: пра тое, што робяць беларускі добрага, гаворыцца меней, але калі нешта адбываецца вось такое – перакрэсліваецца ўсё добрае.

Калі ідзе вайна, не варта такія рэчы казаць. На жаль, аўтарытэт беларусаў зараз пад пытаннем праз «с вашей стороны летят ракеты». Мы робім шмат, каб гэты вобраз змяніць, таму, я лічу, трэба выбіраць словы. 

Мяне ўстурбавала, што Крысціна не гатова чуць, у чым яна не мае рацыю. Я не згодна, што некаторыя кажуць «ёй толькі 25 гадоў» – маі дзеці ў 13 гадоў ведаюць, што такое казаць нельга і чаму гэта дрэнна, – распавяла «Белсату» Базар.