Новости
Украінская лёгкаатлетка Саладуха выступіла за ўзмацненне санкцый да беларускіх і расейскіх спартсменаў, якія падтрымліваюць вайну
Украінская лёгкаатлетка, алімпійская прызёрка і народны дэпутат Вярхоўнай рады Вольга Саладуха, падчас працоўнай сустрэчы з з прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, агучыла патрабаванні ўкраінскага боку датычна ўзмацнення санкцыйнай палітыкі ў адносінах да беларускіх і расейскіх спартсменаў, якія падтрымліваюць дыктатуру ў Беларусі і вайну ва Украіне. Таксама Вольга Саладуха заклікала падтрымаць украінскі народ і ўкраінскіх спартсменаў у гэтыя цяжкія часы. Асаблівая ўвага павінна быць нададзена падтрымцы дзіцячага і інклюзіўнага спорту ва Украіне.
Нагадаем, што працоўныя сустрэчы адбываюцца у рамках афіцыйнага візіту аб’яднанай дэлегацыі беларускіх і ўкраінскіх спартоўцаў у ЗША. Візіт пачаўся 22 кастрычніка і працягнецца па 4 лістапада.