Все новости

Кудзеліч заняла другое месца ў паўмарафоне: «За 2 тыдня да спаборніцтваў я пашкодзіла рабро – у мяне была трэшчына»

30 октября 2022, 17:29

Беларуская лёгкаатлетка і падпісантка ліста за сумленныя выбары Святлана Кудзеліч заняла другое месца ў паўмарафоне ў горадзе Туркестан. Свабодная спартсменка пракаментавала вынікі старту.

– Спаборніцтвы былі запланаваныя, я прабегла паўмарафон. Была не вельмі ўпэўненая ў сваіх сілах, таму што за 2 тыдня да спаборніцтваў я пашкодзіла рабро – у мяне была трэшчына, – таму я не магла талкова трэніравацца. Першыя 10 кіламетраў дыстанцыі я трохі хвалявалася і прыглядалася. Другую палову я ўже пачала добра бегчы і адчула, што я недаацаніла свае магчымасці і магла б бегчы хутчэй.

Але вынік неблагі. Я лічу, што маё вяртанне ў бег паволі прагрэсіруе. Я рада свайму фізічнаму стану падчас бегу і пасля. Гэты старт паказвае, што ў мяне добрая форма і план трэніровак быў складзены правільна. Дзякуй майму трэнеру. Я заняла другое месца, прайграла пару секунд першаму, але вынік хуткі, добры, я задаволеная гэтым.

Гэта быў кантрольны старт, заключны ў гэтым сезоне. Ад гэтага пункту мы будзем адштурхвацца да падрыхтоўкі на марафон вясной, – сказала Кудзеліч.

Нагадаем, 17 верасня 2021 года Святлана Кудзеліч упершыню стала мамай.