Tribuna/Легкая атлетика/Блоги/Спартсмены ў Беларусі раптам на паперы перасталі мець дачыненне да лукашэнкаўскіх сілавікоў. Усё ж хочуць на Алімпіяду?

Спартсмены ў Беларусі раптам на паперы перасталі мець дачыненне да лукашэнкаўскіх сілавікоў. Усё ж хочуць на Алімпіяду?

Вось куды падаліся Недасекаў, Мірончык-Іванова і іншыя.

Автор — Alex Zagorski
4 марта, 06:21

У сакавіку 2023 года Міжнародны алімпійскі камітэт выпусціў рэкамендацыі па допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў у Парыжы на фоне расійскага нападу на Украіну з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Галоўных крытэрыяў агучылі два: спартсмены не мусілі дэманстраваць актыўнай падтрымкі вайны, а яшчэ яны не маглі мець кантрактаў з ваеннымі арганізацыямі і агенствамі бяспекі краінаў рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна.

Менавіта з апошнім пунктам рэжымныя чынушы вельмі моцна пракалоліся. Папярэджанне МАК пра кантракты з носьбітамі формы яны проста праігнаравалі і ў 2024 годзе выклалі ў адкрыты доступ спісачныя склады зборных Беларусі, у якіх без сакрэтаў пазначылі прыналежнасць атлетаў да лукашэнкаўскіх ваенна-спартыўных ведамстваў – фізкультурнага таварыства сілавікоў «Дынама» і спартыўнага камітэта лукашэнкаўскіх Узброеных сілаў.

У выніку міма Гульняў праляцеў багата хто з топаў белспорту, хто быў на кантракце з сілавымі ведамствамі. Хоць некаторыя – напрыклад, «дынамаўскі» барэц Магамедхабіб Кадзімагамедаў – усё ж пратачыліся ў Парыж, нягледзячы на «сілавую» прыналежнасць.

Пазней адмысловая камісія па допуску AINERP падзякавала рэжымнікам за гэткую «шчодрасць», бо звесткі спісачных складаў зборных аказаліся вельмі карыснымі пры ацэнцы нейтральнасці спартсменаў. Лукашэнкаўскім чынушам заставалася толькі кусаць свае локці ды напаказ абурацца, але сітуацыю гэта не змяніла – да Алімпіяды даехалі толькі 17 прадстаўнікоў Беларусі.

Тым не менш на сваіх памылках вучацца нават рэжымнікі, пра што сведчыць новая тэндэнцыя. Цяпер усе спісачныя склады зборных нельга знайсці ў адным месцы, як тое было ў мінулым, ды і не ўсе федэрацыі выкладаюць такія звесткі ў адкрыты доступ. Але там, дзе спісы публікуюцца, вельмі цяжка знайсці прадстаўнікоў «сілавых» структур. Нават тыя, хто да іх належаў, раптам сталі адпавядаць патрабаванням нейтральнасці.

Сур'ёзныя змены адбыліся ў зборнай па лёгкай атлетыцы. Вядомыя прыхільнікі рэжыму Лукашэнкі, скакуны Максім Недасекаў і Анастасія Мірончык-Іванова, цяпер адносяцца да так званага міністэрства спорту і турызму, а яшчэ ў мінулым годзе былі ў штаце спартыўнага камітэта лукашэнкаўскіх Узброеных сіл і БФСТ «Дынама» адпаведна (так, Мірончык-Іванова, нягледзячы на статус лукашэнкаўскага дэпутата, працягвае заставацца і спартсменкай).

Такім жа чынам з СК УС і «Дынама» на мінспортаўскую прапіску перайшлі 29 спартсменаў асноўнага складу зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, у тым ліку натуралізаваны расійскі скакун з шостам Мацвей Волкаў, прызёр Еўрагульняў-2019 па бегу з бар'ерамі Віталь Парахонька, вядучыя кідальнікі кап'я Таццяна Халадовіч і Аляксей Каткавец, чэмпіёнка ЧБ-2024 у штурханні ядра Алена Дубіцкая.

Аніводнага прадстаўніка БФСТ «Дынама» і спартыўнага камітэта лукашэнкаўскіх УС няма ў пераменным і стажорскім складах (туды ўключаюць перспектыўных спартсменаў, якіх далучаюць да трэнінгаў з асновай), хоць у мінулым годзе такіх было багата.

Усе спартсмены зборнай па лёгкай атлетыцы ў 2025 годзе знаходзяцца ў штаце альбо так званага мінспорту, альбо спартыўнага клуба рэжымнай федэрацыі прафсаюзаў.

Тая ж сітуацыя ў цяжкай атлетыцы. Звязаных з сілавікамі ў гэтай зборнай цяпер таксама нібыта няма, усе значацца ў рэжымным мінспорту ці СК ФПБ – а ў мінулым годзе было 25 чалавек з прапіскай у БФСТ «Дынама» ці спартклубе УС. З гучных імёнаў «трансфер» у міністэрства аформіла срэбная медалістка Алімпіяды-2016 Дар'я Навумава.

Звязаныя з сілавікамі спартсмены у гэтым годзе адсутнічаюць і ў зборнай па кулявой стральбе, хоць яшчэ ў 2023 годзе такую прыналежнасць мелі 12 з 15 чальцоў асновы, у тым ліку срэбная медалістка ЧЕ-2019 Марыя Мартынава і бронзавы прызёр чэмпіянату свету-2019 Юрый Шчарбацэвіч – цяпер яны пры так званым мінспорта.

Сілавікі нібыты адсутнічаюць у зборнай Беларусі па фехтаванні, хоць вядома, што два гады таму БФСТ «Дынама» прадстаўляла шпажыстка Екацярына Пашарнёва. Зрэшты, скандалаў у гэтым відзе хапала і без сілавой прыналежнасці беларусаў.

Таксама структурную прыпіску змяніла 46-гадовая яхтсменка Таццяна Драздоўская, якая прадстаўляла Беларусь у шасці Алімпіядах запар (2000–2020) у ветразевым спорце. У 2023 годзе яна была ў штаце БФСТ «Дынама», цяпер – адносіцца да рэжымнага міністэрства па спорце.

Пяць «пераездаў» у рэжымнае міністэрства адшукалася ў зборнай па плаванні, прычым Іван Шамшурын і Даніла Бохураў чысляцца ў аснове (астатнія – рэзервісты). Няхай лідарамі зборнай іх не назваць, але пэўныя дасягненні ёсць: Бохураў, для якога гэта ўвогуле першае трапленне ў асноўны склад, 20 лютага устанавіў нацыянальны рэкорд сярод юніёраў на дыстанцыі 200 метраў брасам. Шамшурын у чэрвені мінулага года перамог на Гульнях БРЫКС – і таксама з рэкордам Беларусі на 200 метрах батэрфляем.

Відавочна, што лукашэнкаўскі рэжым вырашыў усё ж не падстаўляць атлетаў на роўным месцы, ігнаруючы рэкамендацыі МАК. Засталося толькі высветліць, наколькі рэальна змяніліся прыпіскі.

Другие посты пользователя

Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 апреля, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 апреля, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 апреля, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 апреля, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 апреля, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 апреля, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 апреля, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 апреля, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 апреля, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 апреля, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 апреля, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 апреля, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 апреля, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 апреля, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 апреля, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 апреля, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 апреля, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 апреля, 12:00
Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне
6 апреля, 06:14
Для рэжыма гэтая краіна «недружалюбная», але белфутбол знайшоў там новы «дом» – хаця па фактах гэта зусім не дзівіць
5 апреля, 06:00
Все посты