Все новости

Зміцер Вайцюшкевіч : «Тры куплеты «Неверагоднасці» былі прысвечаны тром жанчынам. Гэта Леўчанка, Багінская і Калеснікава»

27 января 2021, 20:55

Беларускі спявак Зміцер Вайцюшкевіч распавёў пра песню «Неверагоднасць».

«Тры куплеты былі прысвечаны тром жанчынам. Гэта Леўчанка, Багінская і Калеснікава. Паколькі пачалі арыштоўваць шмат жанчын. Напрыклад, Хіжінкова, якая невядома за што шмат адпакутавала. Лічу, гэта асабістая помста самі ведаеце каго. Вось і стала гэта песня як вобраз усіх жанчын.  Гэта фенамен, які варты не толькі песні, але і гістарычнай ацэнкі.

Не чакаў ніхто, што нашы жанчыны так возьмуцца. Усе чакалі мыжыкоў. Хакеісты, дзе вы?» – сказаў Вайцюшкевіч.