Генеральны сакратар БФБ Марыніна пра гульцоў жаночай зборнай Беларусі: «На іх «неверагодныя» аб’явілі паляванне – лепшых спартсменак нашай краіны цкавалі свае ж беларусы!»

Генеральны сакратар-выканаўчы дырэктар БФБ Настасся Марыніна пасля гульні Беларусь – Іспанія (53:51) на Еўрабаскеце падзялілася сваімі ўражаннямі.

«Сёння я ганаруся #КамандаТваёйКраіна як ніколі. Іх абражалі, іх зняважалі, на іх «неверагодныя» аб’явілі паляванне – лепшых спартсменак нашай краіны цкавалі свае ж «беларусы»! Ім тэлефанавалі, пісалі у інстаграм і фэйсбук абразы і ўгаворвалі байкаціраваць Еўрабаскет. Зараз гэтыя дзіўныя  людзі пляскаюць у далоні, і кажуць: «ну, мы ж не чакалі, што вы выйграеце».... Няма слоў... Вы людзі ці вы нелюдзі?!

Нашыя дзяўчаты – лепшыя! І, канешне, самыя прыгожыя. Але зараз трэба змагацца далей, чэмпіянат толькі пачаўся і перамога над Іспаніяй – ужо гісторыя.

Балейце за сваіх спартсменаў, балейце за сваю Беларусь, бо як сказала коуч Наталія Трафімава: «Беларусы – лепшыя!». Усё проста. Беларусь-Іспанія – 53:51. Гэта, з 2007 года, быў пяты раз, калі зборныя сустракаліся на Еўрабаскеце, і толькі праз 14 год усё ў нас атрымалася. Было 4 пройгрышы (два – у 2007 і па аднаму – у 2009 і 2015), і зараз – першая перамога! Дзейсныя чэмпіёнкі Еўропы церпяць паразу ад нашай #КамандаТваёйКраіны.

Праца спартсмена – цяжкая, век – кароткі, а перамогамі ганарыцца ўся краіна, кожны Беларус!» – прыводзіць словы Марынінай Twitter-акаўнт «Зашкварилось ли Динамо?»

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья